Міколу Статкевічу прысудзілі тры гады турэмнага рэжыму. Якія выкарыстоўваюцца юрыдычныя зачэпкі для ціску на палітзьняволеных? Якія палітычныя мэты такіх дзеяньняў уладаў? Што можа зрабіць грамадзкасьць у абарону палітвязьняў? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць экспэрт праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімер Лабковіч і кіраўніца зарэгістраванага ў Літве Праваабарончага альянсу Людміла Гразнова.