Ці сьведчаць арышт Юліі Цімашэнкі і працэс над ёй, што Украіна трапіла ў тую ж аўтарытарную каляіну, па якой даўно рушаць Беларусь і Расея? Ці быў аўтарытарызм наканаваны краінам постсавецкай прасторы? Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць намесьнік рэдактара «Белгазеты» Віктар Марціновіч, украінскі і расейскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў і прафэсар Будапештскага ўнівэрсытэту Пал Тамаш.