Якія вынікі сёньняшняй акцыі, ініцыяванай інтэрнэт-супольнасьцю «Рэвалюцыя ў сацыяльных сетках»? Ці ня выйшаў пар пратэсту ў сьвісток, дакладней, у аплядысмэнты? Які сацыяльна-палітычны фон сёньняшняй акцыі на цэнтральных рынках? Над гэтымі пытаньнямі ў «Экспэртызе Свабоды» разважаюць блогер Зьміцер Ісаёнак і аглядальнік газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец.