Яшчэ шэрагу палітзьняволеным абвінавачаньне перакваліфікавалі на больш мяккае. Чым патлумачыць такія дзеяньні ўладаў? Ці азначае гэта пачатак торгу з Захадам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць намесьнік старшыні незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.