8 апазыцыйных палітыкаў прапанавалі на сайце нашага радыё свае адказы на пытаньне “Што рабіць”? Што новага ўтрымліваецца ў гэтых адказах, ці зьяўляюцца яны “працай над памылкамі” прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году? Наколькі сумяшчальныя гэтыя адказы, ці маюць яны агульны назоўнік? Над гэтымі тэмамі разважаюць экспэрт Агенцтва гуманітарных тэхналёгій Тацяна Вадалаская, аглядальнік інфармацыйнай кампаніі Белапан Аляксандар Класкоўскі і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў.