Наколькі слушная прапанова Міжнароднага валютнага фонду правесьці дэвальвацыю беларускага рубля? Чаму беларускія ўлады адмаўляюцца ад гэтай рэкамэндацыі – на што яны спадзяюцца, чаго перасьцерагаюцца? Чаму МВФ лічыць слабай эканамічную палітыку беларускага ўраду? Над гэтымі тэмамі разважаюць эканаміст Барыс Жаліба, кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка і экспэрт Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Зьміцер Крук.