Палітзьняволеным расейцам Арцёму Брэўсу і Івану Гапонаву прысудзілі штраф. Ці можна лічыць іх закладнікамі беларуска-расейскіх дачыненьняў? Чаго дамагаўся афіцыйны Менск? Чаму Масква рэзка рэагавала на судовы працэс над расейскімі грамадзянамі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Мы” Кірыла Пазьняк зь Менску і палітычны аглядальнік Выдавецкага дому "Камерсант" Павел Шарамет з Масквы.