Як можна ацаніць учынак Алеся Міхалевіча і тое, які ўплыў ён будзе мець на грамадзка-палітычную абстаноўку ў Беларусі? Ці можна сказаць, што жыцьцё і здароўе Алеся Міхалевіча зараз пад пагрозай, і што мусіць зрабіць дэмакратычная грамадзкасьць, каб абараніць яго? Ці даюць падставы факты, якія выклаў Алесь Міхалевіч, для міжнароднай супольнасьць перагледзець стаўленьне да афіцыйнай Беларусі, і заявіць, што гэта ўжо ня проста мяккі аўтарытарны рэжым, як лічылася раней? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч і старшыня праваабарончай арганізацыі "Вясна, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.