У канцы мінулага тыдня Аляксандар Лукашэнка вярнуўся з Сочы і выступіў з шэрагам даволі важных заяваў. Ён працягнуў лінію на бескампрамісны канфлікт, пагаршэньне адносінаў з Захадам. Ці спальвае беларускі кіраўнік усе масты ў адносінах з Захадам, ці проста падымае стаўкі ў будучым палітычным гандлі з Эўропай? Ці будзе ўлада імкнуцца стварыць унутры Беларусі кішэнную, кіраваную апазыцыю? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы "Экспэртыза Свабоды" адказваюць палітоляг Юры Чавусаў і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі. Вядзе передачу Віталь Цыганкоў