Нам піша Ігар Пасноў зь Віцебску: "Ужо некалькі гадоў спрабую дастукацца да розных чыноўнікаў. Пераканаўся - гэтыя людзі жывуць нібы на іншай плянэце, яны мала ведаюць праўду, а можа й ня хочуць яе ведаць увогуле..." Гэты ды іншыя лісты чытачоў на Свабодзе чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.