Normal 0 Днямі прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў і міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў нэгатыўна выказаліся пра падзеі ў Беларусі пасьля 19 сьнежня. Пры гэтым сам выбарчы працэс не аспрэчваўся. Чым выкліканыя такія выказваньні? Гэта пачатак нейкай новай палітыкі Масквы ў дачыненьні да Менску альбо – працяг таго, што мы бачылі ўвосень, калі адзін за другім на экранах расейскага тэлебачаньня ішлі “хросныя бацькі”? Аспэкты беларуска-расейскіх дачыненьняў у кантэксьце пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі абмяркоўваюць ў “Праскім акцэнце” зь Менску – палітоляг Юры Чавусаў і з Масквы - дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.