У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Палітыка пасьля выбараў: рыторыка і рэальнасьць”. У чацьвер Аляксандр Лукашэнка выступіў з важнымі заявамі ў Палаце прадстаўнікоў. Якая будзе эканамічная палітыка пасьля прэзыдэнцкіх выбараў? Як Аляксандр Лукашэнка трактуе падзеі 19 сьнежня? Што ён прапануе Захаду? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Салідарнасць” Аляксандр Старыкевіч і шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько.