“Усё вырашыць Плошча” – казалі многія напярэдадні 19 сьнежня. Што яна вырашыла і што магла вырашыць? Лукашэнка трымаецца адно на дубінках АМАПу ці яшчэ на нечым? Каго разбудзілі беларускія “дзекабрысты” 2010 году? Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць публіцыст Сямён Букчын і кіраўнік інтэрнэт-выданьня “Беларускі партызан” Павал Шарамет.