Сіла любога палітыка ня толькі ў арганізатарскіх здольнасьцях ды аратарскім майстэрстве, але і ў тылах, якія дазваляюць сканцэнтравацца на грамадзкіх ці дзяржаўных справах. Мы працягваем сэрыю гутарак з жонкамі кандыдатаў у прэзыдэнты, якія напярэдадні выбараў добраахвотна ці вымушана дзеляць са сваімі мужчынамі ўсе цяжкасьці выбарчых баталіяў. Наколькі важная жаночая падтрымка для беларускіх кандыдатаў? Сёньня нашая суразмоўніца — Алеся Емяльянава, нявеста кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.