У сваім учорашнім дакладзе Аляксандр Лукашэнка шмат спасылаўся на розныя міжнародныя рэйтынгі. Ці сапраўды ў Беларусі ўмовы вядзеньня бізнэсу лепшыя, чым у Расеі і Ўкраіне? Чаму фіксуецца такое нізкае беспрацоўе? Ці добра разьвіта ў краіне сацыяльная сфэра? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць ў былы міністар працы Аляксандар Сасноў і аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Кастусь Скуратовіч.