Ці была сёньняшняя прамова Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім cходзе стратэгічным пасланьнем альбо хутчэй перадвыбарчым выступам? Ці выконваюцца абяцаньні, дадзеныя на папярэдніх cходах, і чым можна запомніцца выбарнікам цяперашняя прамова Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні адказваюць журналіст газэты Наша Ніва Зьміцер Панкавец і рэдактар інтэрнэт-выданьня "Салідарнасьць" Аляксандар Старыкевіч.