Мы пачынаем сэрыю гутарак з жонкамі кандыдатаў у прэзыдэнты, якія напярэдадні выбараў добраахвотна ці вымушана дзеляць з сваімі мужчынамі ўсе цяжкасьці выбарчых баталіяў. Наколькі важная жаночая падтрымка для кандыдатаў у прэзыдэнты? Першай нашай суразмоўніцай – Наста Рымашэўская, жонка кандыдата ў прэзыдэнты, сустаршыні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага.