Адносіны Масквы і Менску ўступілі ў новую стадыю напружаньня. Чаму Аляксандр Лукашэнка адмовіўся падпісаць плян выкарыстаньня рэгіянальнай беларуска-расейскай вайсковай групоўкі? Зь якой прычыны прэзыдэнт Беларусі не прыняў міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова? Чаму беларуска-расейскія стасункі зноў абвастраюцца? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць экспэрт зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы.