У склад участковых выбарчых камісій уключылі 183 прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў, што складае прыкладна 0,25% ад агульнай колькасьці іх сяброў. Як можна ацаніць гэтыя вынікі? Чаму ўлады баяцца прысутнасьці апазыцыянэраў у выбарчых камісіях? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць кіраўнік незарэгістраванага праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і юрыст Уладзімер Лабковіч.