У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Магчымыя сцэнарыі агітацыйнай кампаніі” Дзесяць прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта пачынаюць агітацыйную кампанію. Чаму ўлады зарэгістравалі ўсіх апазыцыйных кандыдатаў? Якія сцэнарыі мае апазыцыя? Ці ёсьць у кандыдатаў апазнавальныя вобразы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандр Дабравольскі і намесьнік галоўнага рэдактара "Белгазеты" Віктар Марціновіч. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.