Ужо тры апазыцыйныя кандыдаты заявілі, што сабралі 100 тысяч подпісаў. Чым цяперашняя выбарчая кампанія адрозьніваецца ад папярэдняй? Як пасьпяхова працуюць ініцыятыўныя групы? Якія магчымыя сцэнарыі выбарчай кампаніі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць журналіст газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Вольга Карач.