Нязьменны ўдзельнік апошніх выбарчых кампаній Сяргей Гайдукевіч адмовіўся ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Якія прычыны гэтага кроку? Ці стаіць за гэтым нейкі новы сцэнар уладаў? Хто будзе спарынг-партнэрам Аляксандра Лукашэнкі ў фінальнай частцы выбарчай кампаніі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько і рэдактар інтэрнэт-газэты “Мы” Кірыла Пазьняк.