Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паштовая скрынка 111


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:13:28 0:00
Наўпроставы лінк

Кастусь Сырэль з Ушачаў піша: "Падслухаў я нядаўна расповед даволі маладой жанчыны. Сама яна хутчэй за ўсё з Полацку ці Наваполацку. Сын яе атрымаў на пачатку навучальнага году падручнікі ў школе. І вось настаўніца заўважыла, што ў адным зь іх (падазраю, што гэта быў падручнік „Дзяржава, грамадзтва, чалавек“, ці як ён там называецца) да партрэтаў любімага прэзыдэнта падмаляваныя барада, акуляры і яшчэ розныя непатрэбствы.Ну, канешне, шум, гвалт, вучня — у кабінэт да дырэктара, бацькоў — у школу. Хлопец бажыцца: „Я нічога не маляваў, такі падручнік атрымаў“. Ды што ты давядзеш! Запатрабавалі ў школе адкупіць новы падручнік. Але дзе ж ты яго купіш, калі яны не прадаюцца! Пачухаў бацька патыліцу і прыдумаў геніяльны выхад: знайсьці чысты падручнік, скапіяваць патрэбныя старонкі ды замяніць!" Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

XS
SM
MD
LG