У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму "Што засьведчылі вынікі перапісу насельніцтва?" Падведзены папярэднія вынікі ўсебеларускага перапісу 2009 году. Як мяняецца структура насельніцтва? Чым патлумачыць моўныя зьмены? У які бок мяняецца сытуацыя з працоўнымі рэсурсамі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды" былы міністар працы Беларусі Аляксандр Сасноў і журналіст газэты "Белорусы и рынок" Кастусь Скуратовіч. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.