“Ці прызнае Расея беларускія прэзыдэнцкія выбары?” У палітычным і экспэртным асяродзьдзі Беларусі актыўна абмяркоўваецца магчымая роля расейскага чыньніка ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Што азначае непрызнаньне Масквой беларускіх выбараў? Якія гэта можа мець наступствы? Як паўплывае пазыцыя Расеі на паводзіны беларускай намэнклятуры? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітычны аглядальнік нашага радыё Юры Дракахруст і палітычны аналітык Аляксандр Фядута. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.