Чым адрозьніваецца фільм "Хросны бацька-3" ад двух папярэдніх сэрыяў, наколькі моцнае ўражаньне пакідае гэты фільм? Ці можна цяпер меркаваць, якую інфармацыйную, прапагандысцкую і палітычную мэту ставілі аўтары фільму? Ці ня можа тут быць адваротнага эфэкту, калі некаторыя беларусы пачнуць абурацца – як маўляў, можна так здымаць пра прэзыдэнта нашай краіны? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы "Экспэртыза Свабоды" адказваюць Леанід Міндлін, рэжысер-дакумэнталіст, адзін з аўтараў сцэнару фільму "Обыкновенный президент" і рэдактар Інтэрнэт-выданьня "Салідарнасьць" Аляксандар Старыкевіч. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў