Газавы канфлікт скончыўся, пастаўкі і транзыт газу адноўлены. Ці дамаглася Расея сваіх мэтаў у ходзе гэтай вайны? Хто набыў, а хто страціў падчас канфлікту? Ці ёсьць непрадбачаныя наступствы газавай вайны? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітычны аналітык Аляксандр Фядута зь Менску і аглядальнік часопісу "Russia Profile" Дзьмітрый Бабіч зь Масквы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.