5 ліпеня прэзыдэнты Беларусі, Расеі і Казахстана запусьцілі працу Мытнага саюзу. Чаму Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся падпісаць Мытны кодэкс? Ці былі ў яго іншыя варыянты? Якія наступствы уступленьня Беларусі ў Мытны саюз? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Фёдараў і дырэктар зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі.