1 ліпеня ў Беларусі набыў моц прэзыдэнцкі ўказ № 60 аб рэгуляваньні інтэрнэту. Якія наступствы ён будзе мець? Якія складанасьці чакаюць карыстальнікаў? Чаму ўладальнікі сайтаў не сьпяшаюцца рэгістравацца ў Дзяржаўнай інспэкцыі электрасувязі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць каардынатар сайту “Generation by” Юрый Сідун і экспэрт у галіне IT Аляксей Чарняеў. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.