Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў правёў у Менску прэсавую канфэрэнцыю. Чым выклікана ягонае зьяўленьне на публіцы? Як гэта зьвязана зь беларуска-расейскімі дачыненьнямі? Ці будзе АДКБ умешвацца ў кіргіскую сытуацыю? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Фёдараў і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.