Ці магчыма цяпер разьвязаць супярэчнасьці паміж Беларусьсю і Расеяй у пытаньнях паставак нафты і фармаваньня Мытнага саюзу? Як уплывае на адносіны паміж афіцыйнымі Беларусьсю і Расеяй тое, што ў Беларусі надыходзіць прэзыдэнцкая кампанія? На гэтыя пытаньні ў перадачы адказваюць палітычны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.