Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чытальная заля


Чытальная заля
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:06 0:00
Наўпроставы лінк

“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: Цёці было адразу ясна, што НКВД добра ведае пра тое, што рабілася ў доме Шчагловых. Яе распытвалі аб асобах, якія сапраўды былі ў іх у гасьцях. Пытаньні былі канкрэтныя. Напрыклад: "Хто расказаў такі анэкдот. Пытаюцца ў аднаго, дзе ён хоча быць пахаваны. Той кажа, што побач з таварышам Сталінам. Дык ён жа яшчэ не памёр. Нічога, я пачакаю". Або: "Ты, кажуць, уступіў у кампартыю?" "Ой, дзе, няўжо?" Цёця казала, што яна ня памятае такога. Яна, відаць, у гэты час была на кухні, дзе жанчыны варылі калдуны. "Ня памятаеце? Ну, дык успамінайце." І пакідалі яе на некалькі гадзінаў, а тады прыходзіў другі энкавэдыст і ўсё пачыналася спачатку. Яны паўтаралі слова ў слова тое, што гаварылася пры стале ў Шчагловых...

XS
SM
MD
LG