Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чытальная заля


Чытальная заля
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:01 0:00
Наўпроставы лінк

«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік. “Бацька Толіка быў камуніст, які ўсяго баяўся. Калі праз "радыёкропку" перадавалі перадавіцу "Правды", ён адчыняў дзьверы, каб усе суседзі чулі, які ён прававерны. Ужо праз некалькі дзён мы адведалі Толіка. Гэта было для мяне такое шчасьце! А праз некалькі тыдняў я ізноў папрасіла цёцю пайсьці са мной да Толіка. Цёця сказала, што ня мае часу. Прыйшло лета, у цёці ня было заняткаў, а да Толіка яна мяне не адводзіла. Я расплакалася й тады цёця мусіла прызнацца, што бацька Толіка папрасіў, каб мы да іх больш ня прыходзілі, таму, што арыштавалі маю маму. Які гэта быў удар для мяне!”...

XS
SM
MD
LG