Нам піша Віталь Максімовіч зь вёскі Няловы Валожынскага раёну: “Сказаць уладзе праўду няма каму. Якая б каманда ні паступала зьверху, усе чыноўнікі ўнізе сустракаюць яе воплескамі. Да чаго ж мы з такой сыстэмай дойдзем?” Гэты ды іншыя лісты чытачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.