У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Чаму абвастраюцца беларуска-польскія дачыненьні?” Захоп міліцыяй “Дома польскага” ў Івянцы прывёў да дыпляматычнага дэмаршу Польшчы. У чым прычыны абвастрэньня канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі? Чаму беларускія ўлады ідуць на я го эскаляцыю? Як канфлікт паўплывае на дачыненьні Беларусі з Польшчай? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” журналіст Анджэй Пісальнік з Горадні і экспэрт Цэнтру усходніх дасьледаваньняў Каміль Клысінскі з Варшавы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.