Аляксандр Лукашэнка правёў нараду ў пытаньнях ваеннай бясьпекі. Ці выкліканая нарада нейкімі новымі пагрозамі? Каму ўлады дасылаюць мэсыдж? Чаму ўзьнікла неабходнасьць прыняцьця новай Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць журналіст газэты “Белорусы и рынок” Аляксандр Алесін і палітык, падпалкоўнік запасу Мікола Статкевіч. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.