Якім быў стан сродкаў масавай інфармацыі ў гэтым годзе? Як мяняліся зьмест і стылістыка мэдыяў? Чаму незалежныя СМІ маюць такую малую аўдыторыю? На гэтыя пытаньні “Праскага акцэнту” адказваюць аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі, кіраўніца “Эўрапейскага радыё для Беларусі” Юлія Слуцкая і намесьніца рэдактара “Народнай волі” Марыя Эйсмант.