Якім быў стан сродкаў масавай інфармацыі ў гэтым годзе? Як мяняліся зьмест і стылістыка мэдыяў? Чаму незалежныя СМІ маюць такую малую аўдыторыю? На гэтыя пытаньні “Праскага акцэнту” адказваюць: аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Паўлюк Быкоўскі, кіраўнік “Эўрапейскага радыё для Беларусі” Юлія Слуцкая і намесьнік рэдактара “Народнай волі” Марыя Эйсмант. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.