Ці магчымая ў Беларусі палітычная лібэралізацыя? Як зьмяняецца палітычная атмасфэра ў Беларусі? Ці адчула грамадзтва лібэралізацыю? Ці азначае пачатак прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі канец палітычнай адлігі? Гэтыя ды іншыя пытаньні ў чарговай перадачы цыклю “Вынікі году” абмяркоўваюць кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі і старшыня менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.