Якое месца займае Беларусь у замежнай палітыцы Казахстану? Ці выглядае рэальным праект пастаўкі казахстанскай нафты на беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы? Ці можна чакаць, што ў рамках Мытнага саюзу Кіеў і Астана могуць пайсьці на больш шчыльнае супрацоўніцтва, каб ураўнаважваць у рамках гэтага аб'яданьня Расею? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць: з Астаны – незалежны казахстанскі палітоляг Бэрык Абдыгаліеў і з Менску – экспэрт у міжнародных дачыненьнях Андрэй Фёдараў.