У Беларусі пачала працу трэцяя аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду. Як доўга можа працягнуцца “мядовы месяц” паміж беларускімі ўладамі і МВФ? Чаму афіцыйнаму Менску ўдаецца фактычна ігнараваць некаторыя пажаданьні Фонду? Як можа паўплываць прэзыдэнцкая кампанія на эканамічныя рашэньні ўладаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць эканаміст Барыс Жаліба і кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.