Які зьмест мелі 15 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі? Што такое беларуская нацыя па Лукашэнку? Якімі ўвойдуць у беларускую гісторыю гэтыя яе 15 гадоў? Напярэдадні 15-й гадавіны першай інаўгурацыі Лукашэнкі над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць філёзаф Валянцін Акудовіч, аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч і рэдактар БДГ Пётар Марцаў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст