Сёньня госьцем “Начной Свабоды” будзе доктар эканамічных навук Барыс Жаліба. Тэма размовы – продаж беларускіх прадпрыемстваў замежным інвэстарам. У начных досьледах – пра падтапленьне менскіх вуліцаў пасьля залеваў – меркаваньні кіроўцаў, камунальнікаў і ДАІшнікаў. Мы раскажам пра тое, як полацкія ўлады забаранілі канцэрт гурту “Усяслаў Чарадзей”, спаслаўшыся на тое, што Усяслаў Чарадзей быў чараўніком. У “Гукапісе” – пра гурт “Унія”, а ў "Начной чытанцы" – вершы і ўрыўкі з паэмаў Анатоля Вярцінскага.