* Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна на волю выйдуць 9 чалавек пасьля адбыцьця 15 сутак арышту за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка. * Наўпроставы эфір з Ігарам Рынкевічам, які ўчора у 18.00 завяршыў 12-дзённую галадоўку ў падтрымку Аляксандра Казуліна. * Учора лідэр Віцебскай філіі АГП Вольга Карач накіравала ліст старшыні КДБ генэралу Жадобіну з просьбай вярнуць канфіскаванае ў яе падчас ператрусу 27 сакавіка абсталяваньне і дакумэнты. Які лёс тэхнікі, адабранай тады ж у незалежных журналістаў і грамадзкіх актывістаў? * Сёлета ў цэнтры Менску пачнуць рыць катлаваны пад комплекс, які маюцца збудаваць у цэнтры сталіцы інвэстары з Аману. Экспэрты кажуць, што чарговай ахвярай у працэсе засваеньня Гістарычнага цэнтра сталіцы можа стаць цяперашні 2-гі клінічны шпіталь – гістарычны будынак Сьвятога Траецкага кляштару базыліянак, які пачаў узводзіцца ў XVII стагодзьдзі.