* Сёньня так званы “Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі”. У Маскве і Менску існуюць супрацьлеглыя погляды на так званую саюзную дзяржаву. Калі Расея выступае за перавод саюзных дачыненьняў на рынкавыя рэйкі, дык Беларусь па-ранейшаму патрабуе для сябе прэфэрэнцыяў. Наўпроставы эфір з Уладзімерам Парфяновічам і Анатолем Лябедзькам: як мусяць будавацца адносіны Беларусі й Расеі? * Апытаньне пра “Дзень яднаньня”. * Бліц-аналіз: учора ў Менск прыляцеў кіраўнік офісу Эўракамісіі ў Беларусі * Грамадзкія арганізацыі і ўрад Польшчы выказваюцца за матэрыяльную падтрымку беларускім журналістам, якіх пазбавілі тэхнікі падчас ператрусаў 27-28 сакавіка. * Сёньня ў Генуі павінен распачацца працэс над сям’ёй, якая хацела пакінуць у сябе Віку Мароз. * Ці будуць прыцягваць беларускіх прастытутак да адміністрацыйнай адказнасьці? * Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Людмілай Гразновай.