Сёньня госьцем “Начной Свабоды” будзе філёзаф, публіцыст, літаратурны крытык, намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч. Тэмаю размовы – рыхтаванае ў Менску адзначэньне 90-х угодкаў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У “Начных досьледах” размова пра падвышэньне камунальнымі службамі платы за ўтрыманьне свойскіх жывёлін у камунальных кватэрах. У нашым апытаньні магілёўцы скажуць, якую жывёліну яны завялі б у сябе дома. Рэпартаж зь сёньняшняга гарадзенскага канцэрту гурту “N.R.M”. У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра лідэра гурту “P.L.A.N.” Андрэя Плясанава, Максім Жбанкоў раскажа пра відэанавінкі тыдня, а ў “Начной чытанцы” гучыць проза Паліны Качатковай.