* Госьць - малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. Зь першага сёлетняга нумару часопіс “Дзеяслоў” пачаў публікацыю ўспамінаў Коласавага сына. Сярод іншага Міхась Міцкевіч апавядае пра бацькавы захапленьні жанчынамі. * Сёньня ў Менску адбываецца “Рок-каранацыя” – жывы рэпартаж з імпрэзы. * “Начныя досьледы”: размова пра фэномэн сацыяльных сетак. * Апытаньне: чаго вам не хапае ў інтэрнэце? * Рэпартаж зь менскай выставы “Куды прыводзяць мары?” і аповед пра новую пастаноўку на сцэне “Беларускай опэры” – твор кампазытара XVIII стагодзьдзя Яна Давіда Голянда “Чужое багацьце нікому ня служыць”. * “Гукапіс” Аляксандра Памідорава: Гурт “Hasta la fillsta” * “Начная чытанка”. Вершы Насты Манцэвіч.