* Госьць - юрыст царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін. Напярэдадні пастару гэтай царквы Вячаславу Ганчарэнку ўручылі прадпісаньне пракурора, якое абавязвае забясьпечыць доступ у будынак храму прадстаўнікоў энэрганагляду. Зь лістапада 2007 году вернікі “Новага жыцьця” адмаўляюцца пускаць у свой храм чыноўнікаў, якія маюць права накладаць адміністрацыйныя спагнаньні. * Апытаньне: чаму ў пратэстанцкіх цэркваў узьнікае болей праблем зь беларускімі ўладамі, чым у цэркваў іншых хрысьціянскіх канфэсіяў? * “Начныя досьледы”. Кітайскі Новы год і моду на кітайскае ў Беларусі. У нашым апытаньні магілёўцы скажуць, што, на іх думку, беларусам варта пераняць у кітайцаў. * Рэпартаж з адкрыцьця ў Менску мастацкай выставы “Жодзінцы”. * “Гукапіс” Аляксандра Памідорава. Гурт “Інспэктар”. * “Начная чытанка”. Вершы менскай паэткі Аксаны Спрынчан.