* Сёньня чакаецца выхад на волю вялікай групы затрыманых актывістаў * Учора ўвечары ў Магілёве адбылася сустрэча Зьмітра Дашкевіча з магілёўскімі актывістамі і шарагоўцамі, чыю падтрымку ён адчуваў у Шклоўскай калёніі * Частка прадпрымальнікаў, якая паводле ўказу прэзыдэнту перайшла ў ПУПы і зарэгістравалася па хатнім адрасе, атрымала жыроўкі зь вялізнымі лічбамі * У Пружанах актывісты дэмакратычнага руху правялі пэрформанс – адкрыцьцё помніка льготам. Гэткім чынам апазыцыянэры паспрабавалі наноў прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы адмененых ільготаў.