- госьця эфіру – паўторна адлічаная з Полацкага ўнівэрсытэту актывістка моладзевага дэмакратычнага руху Кацярына Салаўёва - перасьлед студэнтаў за ўдзел у дэмакратычным руху - вэртыкаль спрабуе закрыць "Газету Слонімскую" - ранішні рэпартаж зь вёскі, дзе калісьці працаваў сёньняшні кіраўнік Беларусі. Рыжкавічы могуць зьнікнуць зь беларускай мапы – іх мяркуюць уключыць у склад Шклова - незалежнае выдавецтва “Кнігазбор” аб'явіла збор сродкаў на выданьне кнігі “Выбраныя творы” Рыгора Барадуліна. Гэта чарговы том сэрыі “Беларускі кнігазбор”, які заплянаваны да друку сёлета